28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вірус-вымагальнік патрабуе $1500 за доступ да зашыфраваных файлаў

4
Вірус-вымагальнік патрабуе $1500 за доступ да зашыфраваных файлаў

Спецыялісты ў галіне IT-бяспекі паведамілі аб з'яўленні новай мадыфікацыі віруса TorrentLocker.

Вірус спецыялізуецца на шыфраванні дакументаў, малюнкаў і некаторых іншых файлаў на камп’ютары карыстальніка. Для аднаўлення доступу шкоднасны вірус патрабуе заплаціць выкуп у памеры $1,5 тыс. на электронны кашалёк Bitcoin, унікальны для кожнай ахвяры, паведамляе Onliner.

Паводле ацэнак аналітыкаў ESET, падчас шкоднаснай кампаніі было заражана каля 40 тыс. камп’ютараў у розных краінах свету і зашыфравана звыш за 280 млн дакументаў. У снежні хуткасць распаўсюджвання TorrentLocker дасягала 700 камп’ютараў у дзень. Пры гэтым 1,45% ахвяр (каля 600 карыстальнікаў) цалкам або часткова заплацілі выкуп, папоўніўшы бюджэт зламыснікаў на $300-600 тыс.

Аператары TorrentLocker распаўсюджваюць траян у фішынгавых лістах з выкананым файлам, замаскіраваным пад дакумент Microsoft Office. У іншым сцэнары фішынгавыя паведамленні ўтрымліваюць шкоднасны дакумент MS Office з макраса на мове Visual Basic. Пры адкрыцці дакумента макрас загружае шкоднаснае ПА з выдаленага сервера, пасля чаго TorrentLocker выконвае пошук і шыфраванне дакументаў, адпаведных шаблону, - больш за 230 розных тыпаў файлаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках