5 траўня 2024, Нядзеля, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў перасцярог Лукашэнку ад пераходу гандлю з Расеяй на еўра і даляры

21
Лаўроў перасцярог Лукашэнку ад пераходу гандлю з Расеяй на еўра і даляры

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў мяркуе, што пераход гандлю паміж Расеяй і Беларуссю на еўра і даляры не будзе эфектыўным для беларускай эканомікі.

«Што ж тычыцца Беларусі і пераходу ў гандлёвых разліках на еўра і даляры, то паміж нашымі краінамі значны тавараабарот з істотным станоўчым сальда для Расеі. Таму, калі яго перавесці на валюту, то атрымаецца, што Беларусь павінна будзе плаціць са сваіх валютных рэзерваў », - сказаў Лаўроў у інтэрв'ю газеце «Коммерсантъ».

Ён адзначыў, што «гандлёвае сальда на нашу карысць».

«Калі гандаль перавесці на еўра і даляры, я не думаю, што гэта будзе эфектыўна, у тым ліку з пункту гледжання беларускай эканомікі. Не думаю, што гэта схема будзе канкрэтна прапрацоўвацца», - падкрэсліў міністр.

Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка хоча ўвесці з Расеяй разлікі ў доларах ці еўра.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках