5 траўня 2024, Нядзеля, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула ў Луганск новых жаўнераў і танкі

5
Расея перакінула ў Луганск новых жаўнераў і танкі

У Луганску бандфармаванне "Зара", якое падпарадкоўваецца асабіста кіраўніку "ЛНР" Ігару Платніцкаму, атрымала папаўненне з РФ - як жывой сілай, так і тэхнікай.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў Дзмітрый Тымчук са спасылкай на аператыўныя звесткі групы "Інфармацыйны супраціў".

З ягоных слоў, адзначана прыбыццё 6-ці танкаў, а таксама зафіксавана раскватараванне ў горадзе некалькіх падраздзяленняў расейскіх транспартных частак (у паўночнай і ўсходняй частках Луганска).

"Падраздзяленні маюць у сваім складзе транспартныя сродкі для перавозкі цяжкай тэхнікі", - паведаміў Тымчук.

Таксама ён адзначыў, што ў раёне н.п. Зугрэс пад кіраўніцтвам расейскіх афіцэраў прайшлі "артылерыйскія вучэнні з баявой стралянінай" падраздзяленняў расейска-тэрарыстычных войскаў.

"Удзел у гэтых "вучэннях" бралі падраздзяленні, якія дзейнічаюць у раёне Старагнатаўскага плацдарма", - дадаў Тымчук.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках