5 траўня 2024, Нядзеля, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску за бел-чырвона-белы сцяг зноў арыштаваны Сяргей Каваленка

10

Учора ў Віцебску беларускія патрыёты вывесілі на шматпавярхоўцы ў цэнтры горада нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы сцяг.

«Сцяг быў вывешаны ў падтрымку Юрыя Беленькага, які цяпер пераследуецца і якога судзяць за шэсце ў Курапаты падчас святкавання Дзядоў. Учора а 16-45 быў затрыманы мой муж Сяргей Каваленка. Ён знаходзіцца ў ІЧУ Віцебска да суду», - паведаміла charter97.org жонка актывіста Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Алена Каваленка.

Са слоў жанчыны, да затрымання муж патэлефанаваў ёй і паведаміў, што ідзе дадому.

«Але дома ён так і не з'явіўся. У З гадзіны раніцы я патэлефанавала ў ізалятар і там мне пацвердзілі, што ён знаходзіцца ў іх з учорашняга вечара», - распавяла Алена Каваленка.

Нагадаем, актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка неаднаразова арыштоўваўся і адбываў турэмны тэрмін за вывешванне ў Віцебску нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках