5 траўня 2024, Нядзеля, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрабязнасці начнога замаху на дэпутатаў Вярхоўнай Рады

4
Падрабязнасці начнога замаху на дэпутатаў Вярхоўнай Рады

Першы віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій распавёў падрабязнасці начнога замаху і выбуху гранаты каля гасцініцы Кіеў.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

"Хачу растлумачыць сітуацыю, каб не было розначытанняў. Учора, па 23:00, вяртаючыся з працы ў ВРУ, я сустрэўся з сябрамі - сотнікамі Самаабароны - ля ўваходу ў гасцініцу Кіеў, дзе пражываю. Прайшоў паўз нас невядомы чалавек - высокі, спартыўнага целаскладу. праходзячы міма нас, ён паглядзеў мне ў твар. Адышоў на некалькі метраў, павярнуўся, выцягнуў чаку і кінуў нам пад ногі гранату. Граната фактычна пракацілася паміж намі і закацілася пад машыну, што стаяла побач. Адбыўся выбух. Невядомы кінуўся бегчы", - адзначыў Парубій .

"Трэба аддаць належнае работнікам міліцыі, якія дзяжураць на скрыжаванні Ліпскі-Грушэўскага - яны кінуліся яго даганяць. Уцякач кінуў яшчэ адну гранату пад ногі міліцыянтам. У выніку нападніку ўдалося збегчы, а адзін з працаўнікоў міліцыі з раненнямі трапіў у бальніцу. Акрамя работніка МУС больш ніхто не пацярпеў. Але ад выбуху атрымалі пашкоджанні тры аўтамабілі. Якога б ні былі тыпу гранаты, хачу адзначыць: пасля абстрэлаў град на перадавой гэта ўсё выглядае не сур'ёзна", - адзначыў Парубій.

Нагадаем, у МУС паведамілі, што ў гэты момант праводзяцца мерапрыемствы высвятлення асобы і затрымання нападніка. Следчым аддзелам Пячэрскага раённым упраўленнем сталічнай міліцыі распачатая крымінальная справа паводле прыкметаў ч. 4 арт. 296 КК (хуліганства).

Эксперты-крыміналісты высвятляюць ці была гэта граната РГД-5, або Светлашумавая граната.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках