5 траўня 2024, Нядзеля, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальны фільм пра Кіма Чэна Уна з'явіўся на торэнт-трэкерах

19
Скандальны фільм пра Кіма Чэна Уна з'явіўся на торэнт-трэкерах

Славуты фільм "Інтэрв'ю" пра забойства паўночнакарэйскага лідэра Кіма Чэна Уна з'явіўся на расейскіх торэнт-трэкерах праз некалькі гадзін пасля яго прэм'еры ў інтэрнэце.

Пра гэта стала вядома з паведамленняў некалькіх сеткавых рэсурсаў: torentor.net, torentkino.ru, katushka.net, tracktor.tv.

Легальна "Інтэрв'ю" цяпер можна паглядзець толькі на афіцыйным сайце фільма seetheinterview.com, але пакуль гэта даступна толькі жыхарам Злучаных Штатаў. Онлайн-сэанс каштуе $ 5,99. Учора таксама стала вядома, што Sony Pictures мерыцца змясціць стужку на відэасэрвісе YouTube.

Нагадаем, 18 снежня 2014 года кампанія Sony Pictures атрымала пагрозы ад невядомых зладзіць тэракт падчас сэансу, пасля чаго большасць кінатэатраў адмовіліся дэманстраваць фільм. Пазней Кіраўнік сеткі кінатэатраў Alamo Draft Cinema Тым Ліг паведаміў, што Sony Pictures, якая валодае правамі на фільм, зняла забарону на яго паказ.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках