5 траўня 2024, Нядзеля, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім метро скончыўся «Год гасціннасці»

13
У менскім метро скончыўся «Год гасціннасці»

Назвы станцый метро больш не будуць перакладаць на ангельскую мову.

Блізкі да заканчэння 2014 год у Беларусі прайшоў пад эгідай Года гасціннасці. Са слоў афіцыйных асоб, галоўнай яго мэтай было ўзмацненне патрыятычных пачуццяў у грамадзян, а гасцям краіны важна было паказаць, што турызм тут на высокім узроўні.

У рамках падрыхтоўкі да яго беларускую сталіцу яшчэ ў 2012 годзе сталі адаптаваць да прыбыцця турыстаў з-за мяжы. Спачатку ў цэнтры места з'явіліся паказальнікі з назвамі вуліц на ангельскай мове, а затым і менскае метро атрымала аналагічную навігацыю.

Сёлета да іншамоўнай навігацыі ў падземцы былі дададзеныя і галасавыя аб'явы ў вагонах цягнікоў. Былі перакладзеныя аб'явы "Асцярожна, дзверы зачыняюцца", "Наступная станцыя...", "Пераход да цягнікоў...". Як адзначылі тады мясцовыя жыхары, "на фоне ўсяго жудаснага перакладу назваў станцый, тут хаця б не схібілі. Госці калі і не зразумеюць прачытанае, то сапраўды пачуюць сваю станцыю".

Але з 1 студзеня 2015 года ў менскім метро касуюць англамоўныя абвесткі. Афіцыйная прычына - Год гасціннасці ў краіне прамінуў. Як заявіў прэс-сакратар менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін, такія аб'явы моцна затрымлівалі адпраўленні цягніка. "Машыніст не мае права зачыніць дзверы, пакуль рэтранслятар не скончыць паведамленне. Спачатку "Асцярожна, дзверы зачыняюцца", а потым "Please, mind the closing doors". Уявіце, колькі гэта займае часу", - распавёў Кузьмін.

Мясцовыя жыхары, камэнтуючы пастанову аб скасаванні абвестак, іранізуюць, што Беларусь гасцінная толькі адзін год. А іншыя дадаюць, што, пільнуючыся гэткай логікі, за скасаваннем аб'яў можна і зруйнаваць пабудаваныя да ЧС ў хакеі гатэлі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках