5 траўня 2024, Нядзеля, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская мытня блакуе кнігу пра Еўрамайдан

2
Расейская мытня блакуе кнігу пра Еўрамайдан

Расейская мытная служба ўжо 11 дзён не прапускае ў краіну фотакнігі Дональда Вэбэра і Артура Бондара аб Еўрамайдане - The Barricade.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў Артур Бондар, паведамляе Украінская праўда.

"Расейская мытня не пускае на тэрыторыю Расеі кнігу "Барыкада" пра падзеі Еўрамайдана ва Украіне, выдадзеную фатографамі Дональдам Вэбэрам і Артурам Бондарам. 10 аўтарскіх паасобнікаў гэтай кнігі, дастаўленыя UPS экспрэс дастаўкай за 1 дзень з Англіі ў Расею, ужо 11 дзён інспектуюцца расейскай мытняй", - напісаў фатограф.

"Спачатку падазравалі, што гэта камерцыйны тавар, а сёння мне кажуць, што прычына - гэта змест кнігі і яе назва!!! ЦЭНЗУРА???" - напісаў ён.

The Barricade - супольная кніга ўкраінца Бондара і канадца Вэбэра.

Вэбэр - пераможца World Press Photo-2012. У кнігу The Barricade ўвайшлі ў тым ліку ягоныя творы з сэрый "Кактэйлі Молатава", "Рэчы з Межыгор'я" і "Кіеўскія партрэты".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках