5 траўня 2024, Нядзеля, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Парасюк: Перамовы ў Менску - ашуканства і легалізацыя тэрарыстаў

10
Уладзімір Парасюк: Перамовы ў Менску - ашуканства і легалізацыя тэрарыстаў

Чым больш мы гаворым пра нейкія менскія дамоўленасці, пра перамовы з тэрарыстамі, тым больш мы іх прызнаем.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю gordonua.com дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Уладзімір Парасюк, камэнтуючы ўчорашнюю сустрэчу аб Данбасе ў сталіцы Беларусі.

«Я стаю на той пазіцыі, што не можа быць ніякіх перамоваў з тэрарыстамі, - заявіў ён. - Калі мы хочам пра штосьці гаварыць з кімсьці, ставіць камусьці ўльтыматумы і дамаўляцца, тады нам трэба ўвесці ва Украіне ваеннае становішча, абвясціць, што наш вораг - Расея, а ўжо потым садзіцца за нейкія сталы і казаць аб замірэнні. З тэрарыстамі ніхто дамаўляцца не будзе, бо ў нас ужо ёсць неаднаразовыя прыклады таго, як падчас замірэння гінулі нашы хлопцы.

Кучма - гэта былы прэзідэнт. Хто яго дэлегаваў? Якія ў яго правы? Калі казаць пра нейкія перамовы, то толькі на найвышэйшым афіцыйным узроўні і з тымі людзьмі, якія на нас наступаюць. Гэта Расея. Садзіцца Пуцін, садзіцца Парашэнка, і тады яны могуць размаўляць. А так нейкія дамоўленасці дзесьці там у Менску... Парашэнка, магчыма, яго і дэлегаваў, але затое ўкраінскі народ гэтага не рабіў. Я не ўпэўнены, што Кучма - гэта той чалавек, які можа на любым узроўні прадстаўляць Украіну».

Уладзімір Парасюк назваў галоўную небяспеку, якой пагражаюць Украіне перамовы.

«Гэта ўсё нейкае ашуканства, - сказаў ён. - Чым больш мы гаворым пра нейкія менскія дамоўленасці, пра перамовы з тэрарыстамі, тым больш мы іх легалізуем, прызнаем. Гэта тэрарысты, іх трэба знішчаць і працягваць антытэрарыстычную аперацыю і чысціць краіну ад гэтага зла.

Нам наогул казалі, што замірэнне неабходнае для таго, каб правесці нейкія змены ва Узброеных сілах Украіны, каб палепшыць стан Узброеных сіл Украіны і іх пераўзбраенне. Прайшоў досыць вялікі перыяд часу, амаль нічога не змянілася. Я мяркую, што мы маглі хутчэй скончыць гэтую вайну. У нас ужо быў вялікі шанец, аднак праз непісьменнае кіраўніцтва і здраду мы аднойчы гэты шанец ужо страцілі».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках