5 траўня 2024, Нядзеля, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

225 баевікоў абмяняюць на 150 украінскіх вайскоўцаў?

3
225 баевікоў абмяняюць на 150 украінскіх вайскоўцаў?

Верхаводы тэрарыстаў заяўляюць, што дамовіліся ў Менску аб абмене палоннымі.

З іх слоўх, ён пройдзе ў фармаце "ўсіх на ўсіх", паведамляе УНІАН.

Гэтую інфармацыю расейскаму агенцтву ТАСС пацвердзіў верхавод так званай ДНР Аляксандр Захарчанка.

"Менскія перамовы да гэтага часу яшчэ ідуць, аб якіх-небудзь дамоўленасцях казаць рана. Адзінае, што магу сказаць, гэта тое, што прыбралі апошнія пункты непаразумення з нагоды абмену палоннымі. Будзе 150 на 225, абмен "усіх на ўсіх". Пра ўсё астатняе яшчэ дамаўляемся", - заявіў ён.

Разам з тым перамоўшчыкі ад так званых ДНР і ЛНР не пацвярджаюць планы аб правядзенні перамоваў кантактнай групы ў Менску 26 снежня. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве "ДНР" і "ЛНР", паведамляюць "Навіны Данбаса". У заяве адзначаецца, што са слоў так званага "ўпаўнаважанага прадстаўніка" на перамовах ад "ЛНР" Уладзіслава Дзейнага, сустрэча 24 снежня праходзіла складана і насіла падрыхтоўчы характар.

Раней дарадца старшыні Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі адзначыў, што ў цяперашні час Украіна гатовая перадаць у рамках першай хвалі абмену 225 затрыманых баевікоў, сярод якіх ёсць і грамадзяне Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках