5 траўня 2024, Нядзеля, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяды Марозы жадалі менчукам «нафты і весялосці»

1

Сёння ў Менску прайшоў парад Дзядоў Марозаў.

А 11:00 каля паўтысячы казачных персанажаў з кожнага раёна сталіцы Беларусі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, каб разам павіншаваць менчукоў і гасцей горада, пачаставаць іх прысмакамі, а пасля ўрачыста прагуляцца па праспекце Пераможцаў у бок Палаца спорту, пішуць «Беларускія навіны».


Дзясяткі Дзядоў Марозаў і Снягурак, гіганцкія белыя і бурыя мядзведзі, пчолы, зубраня Волат, чараўнікі на хадулях і іншыя героі казак сталі з'яўляцца на Кастрычніцкай задоўга да пачатку абвешчанага свята.

Адны забаўлялі дзетак ля елкі, іншыя выстройваліся на прыступках Палаца Рэспублікі паводле прынцыпу «ты з якога раёна?». Дарэчы, кожны раён Менска быў прадстаўлены 25 парамі Дзядоў Марозаў і Снягурак.

Спачатку сказаць пра тое, што на плошчы панаваў святочны настрой, было цяжка. Лівень, які бесперапынна ліў усю ноч, пакінуў пасля сябе велізарныя лужыны, па якіх тупалі малыя са сваімі маці і татамі. А тут яшчэ - мокры снег, вецер... Сёй-той з тых, што апранулі дзетак не па надвор'і, вынырвалі з метро, хуценька знаходзілі якога-небудзь Дзеда Мароза, прасілі дзяцей расказаць яму нарыхтаваныя вершы, той дзякаваў цукеркамі, пасля чаго бацькі хапалі дзяцей за рукі і хутчэй беглі назад у пераход, каб не застудзіцца.

Іншыя, якія прывыклі да сюрпрызаў мясцовага клімату, ухуталі сваіх дзетак цяплей яшчэ дома, бо такі парад у Менску раз у год, і ніякае надвор'е не павінна быць прычынай скасавання свята.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках