5 траўня 2024, Нядзеля, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times уключыў здымак Сяргея Грыца ў «Фота 2014»

10

Здымак зроблены ў Кіеве падчас Еўрамайдана.

Выданне The New York Times па традыцыі прадставіла свой праект «Год у фотаздымках». Кожнаму месяцу адыходзячага 2014 года ў ім прысвечаны адзін здымак. Ілюстрацыяй студзеня, паводле версіі амерыканскага выдання, стала фота беларускага журналіста Сяргея Грыца з Кіева.

На здымку праваслаўныя святары, якія праводзяць малебен на вуліцы Грушэўскага падчас супрацьстаяння ўдзельнікаў Еўрамайдана і «беркутаўцаў». Менавіта тады сутыкненні ў Кіеве сталі найбольш жорсткімі. 22 студзеня з'явіліся першыя забітыя ўдзельнікі пратэстаў, у тым ліку беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках