5 траўня 2024, Нядзеля, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шклоўскі вертыкальшчык асуджаны на 14 гадоў турмы

13
Шклоўскі вертыкальшчык асуджаны на 14 гадоў турмы

14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці атрымаў першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама Дзмітрый Мінянкоў.

Прысуд вынесены судом Ленінскага раёна Магілёва, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Паводле матэрыялаў следства, чыноўнік стаў саўдзельнікам афёры. Не будучы ўпаўнаважаным, ён арганізаваў адкрыты конкурс на закупку племянной жывёлы для патрэб гаспадарак. Пры гэтым пераможца тэндэру быў вядомы загадзя.

Праз папярэднюю змову за шчаслівае вырашэнне пытання чыноўнік атрымаў хабар ад магілёўскай прыватнай кампаніі ў памеры звыш за 20 тысяч даляраў. Прычым роўна такую ж суму, паводле звестак следства, фірма абяцала выплаціць пазней.

"Супрацоўнікамі УБЭП устаноўлена, што ў 2010 годзе першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама, перавышаючы службовыя паўнамоцтвы, даў незаконныя ўказанні сямі сельгаспрадпрыемствам раёна на заключэнне кантрактаў з магілёўскай кампаніяй "Ост-Импорт" на набыццё буйной рагатай жывёлы з Сербіі на ўмовах 100-працэнтнай перадаплаты. праз кантракты была пералічаная сума, эквівалентная 5 мільёнам даляраў", - распавёў начальнік УБЭП УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Шчадракоў.

Пацярпелым гаспадаркам пакуль вярнулі толькі нязначную частку грошай. Чацвёра супрацоўнікаў магілёўскай кампаніі, якая выступіла пасярэднікам, асуджаныя. А патэнцыйныя прадаўцы жывёлы знаходзяцца ў вышуку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках