5 траўня 2024, Нядзеля, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзервы Расеі ўпалі ніжэй за $400 мільярдаў упершыню за пяць гадоў

26
Рэзервы Расеі ўпалі ніжэй за $400 мільярдаў упершыню за пяць гадоў

За тыдзень з 13 па 19 снежня золатавалютныя рэзервы Расеі знізіліся да 398,9 мільярда даляраў.

Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні Цэнтрабанка. Упершыню за пяць гадоў яны ўпалі ніжэй за ўзровень 400 мільярдаў даляраў, піша Lenta.ru.

З 12 снежня рэзервы знізіліся на 15,7 мільярда даляраў.

Скарачэнне рэзерваў адбываецца на фоне ўмацавання рубля да даляра і еўра. На 15:35 маскоўскага часу амерыканская валюта каштуе 52,6 рубля, еўрапейская - 64,67. Афіцыйны курс даляра, устаноўлены Цэнтрабанкам на 26 снежня, складае 52,62 рубля, еўра - 64,32.

Міжнародныя рэзервы - высокаліквідныя замежныя актывы, якімі валодае Банк Расеі і ўрад. Яны складаюцца з замежнай валюты, спецыяльных праў запазычання, рэзервовай пазіцыі ў МВФ і залатога запасу. Цэнтрабанк выкарыстоўвае золатавалютныя рэзервы ў тым ліку і для інтэрвенцый, якія з'яўляюцца інструментам падтрымкі курсу рубля.

Раней 23 снежня стала вядома, што залаты запас Расеі вырас у лістападзе на 19 тон. Ён дасягнуў 1187,5 тоны - максімальны паказчык за апошнія 20 гадоў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках