5 траўня 2024, Нядзеля, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы партнёр Глеба зняўся ў фільме «Прыгажуны»

Былы партнёр Глеба зняўся ў фільме «Прыгажуны»

Французскі форвард Цьеры Анры сыграў у фільме рэжысёра Дуга Эліна «Прыгажуны», знятага паводле матываў аднайменнага серыяла.

Пра гэта футбаліст паведаміў на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр», піша Lenta.ru.

У фільме Цьеры Анры сыграў самога сябе. Выхад карціны на экраны чакаецца ў чэрвені 2015 года.

Футбаліст завяршыў кар'еру гульца ў сярэдзіне снежня і стаў журналістам брытанскага тэлеканала Sky Sports, на якім пачне працаваць з 2015 года.

Апошнім клубам, за які выступаў 37-гадовы форвард, быў амерыканскі «Нью-Ёрк Рэд Булз». У пачатку снежня футбаліст абвясціў аб зыходзе з каманды.

Анры перамагаў у чэмпіянатах свету 1998 года і Еўропы 2000 года ў складзе зборнай Францыі. Таксама нападнік вядомы праз выступы за ангельскі «Арсенал», у якім гуляў з 1999 па 2007 год, у тым ліку некалькі гадоў - разам з беларусам Аляксандрам Глебам. За гэты час Анры забіў 228 мячоў у розных турнірах. У складзе лонданскага клуба француз двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны і тройчы выйграваў Кубак Англіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках