5 траўня 2024, Нядзеля, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМС-квіток у метро: спрацоўвае з трэцяй спробы

4
СМС-квіток у метро: спрацоўвае з трэцяй спробы

Ідэя абяцала стаць папулярнай, аднак жэтоны і карткі-праязныя больш звыклыя і прасцей.

Sms-квіток у метро з'явіўся амаль год таму. Ідэя абяцала стаць папулярнай: адпраўляеш sms-ку на чатырохзначны нумар, падносіш тэлефон да турнікета - і ўсё, ты ўжо па той бок барыкад. Без усялякіх жэтонаў і чэргаў. Але на справе выявілася, што карыстаюцца мабільным квітком рэдка, піша «Комсомольская правда в Беларуси». «У дзень чалавека толькі тры такіх бывае!» - кажа працаўніца метрапалітэна.

- Чаму не карыстаюцца? Жэтоны і карткі-праязныя больш звыклыя і прасцей. А там яшчэ нешта трэба набіраць, сканаваць... Sms-квіток у метро - своеасаблівая модная цацка для прасунутых карыстальнікаў. Такіх, якія не адрываюцца ад сваіх тэлефонаў, планшэтаў і іншых гаджэтаў ні на хвіліну. Ім такая паслуга цікавая, - каментуе прэс-сакратар Менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Так, на практыцы sms-квіток выявіўся штукай даволі зручнай. Кароткая sms-ка на чатырохзначны нумар - і пароль не прымусіў сябе чакаць. З рахунку спісалі роўна 4500, ніякіх дадатковых збораў. Праўда, адсканаваць экран тэлефона з першага разу не атрымалася. Радуе, што код дзейнічае цэлы год, так што цярпліва, з трэцяй спробы турнікет пераадолены.

Дарэчы, скарыстацца хітрай паслугай могуць не ўсе. Першапачаткова ідэю прапанаваў мабільны аператар Life :). Але ўжо мінулай вясной яна павінная была стаць даступнай абанентам і velcom, і МТС. За акном снежань, аднак sms-квітком па-ранейшаму могуць карыстацца толькі «лайфаўцы».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках