5 траўня 2024, Нядзеля, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пункты пропуску на мяжы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме

1
Пункты пропуску на мяжы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме

З улікам калядных і навагодніх святаў памежная служба прагназуе традыцыйнае павелічэнне пасажырапатоку.

У сувязі з гэтым, службы ў пунктах пропуску працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, прыцягнутыя дадатковыя сілы і сродкі памежнага кантролю, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, праведзеныя ўзгадненні з памежнымі службамі сумежных дзяржаў у інтарэсах бесперабойнай работы пунктаў пропуску, прадугледжаныя пытанні аптымізацыі працэдуры афармлення праз дзяржаўную мяжу ў святочныя дні і рэагавання на змены становішча ў сувязі са стварэннем чэргаў.

Пропуск асоб у пунктах спрошчанага пропуску праходзіць паводле наступнага графіку.

Літоўскі кірунак:
Участак адказнасці Гарадзенскай памежнай групы:
"Парэчча" - штодня з 9.00 да 10.00, з 18.00 да 19.00.

Участак адказнасці Лідскага памежнага атрада:
"Доцішкі" - штодня з 10.00 да 12.00 і з 17.00 да 19.00;
"Пяцюлеўцы" - 24-28, 31 снежня 1-4, 6-7 студзеня з 12.00 да 17.00;
"Геранёны" - 24-28, 31 снежня 1-4, 6-7 студзеня з 12.00 да 17.00;
"Піцкуны" - 24,25 снежня, 6,7 студзеня з 10.00 да 17.00.

Участак адказнасці Смаргонскай памежнай групы:
"Кемелішкі" - 24-26 снежня, 6,7 студзеня з 09.00 да 16.00;
"Лоша" - штодня з 8.30 да 20.00;
"Лынтупы" - 23-26,31 снежня, 1,6-7 студзеня з 7.00 да 19.00.

Участак адказнасці Полацкага памежнага атрада:
"Відзы" - штодня круглы дзень і ноч.

Латвійскі кірунак:
Участак адказнасці Полацкага памежнага атрада:
"Гаўрыліна" - пры наяўнасці заявак будзе працаваць з 24 па 28, 31 снежня, 1-4 студзеня з 9.00 да 17.00;
"Плюсы" - з 24 па 28, 31 снежня, 1-4 студзеня з 9.00 да 17.00.

У дадзеных пунктах спрошчанага пропуску будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян, якія стала пражываюць на памежнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы і дакумент, які пацвярджае сталае пражыванне на памежнай тэрыторыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках