2 траўня 2024, Чацвер, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад выглядам валютчыкаў дзейнічаюць правакатары-міліцыянты?

35
Пад выглядам валютчыкаў дзейнічаюць правакатары-міліцыянты?

МУС рапартуе пра масавыя затрыманні валютчыкаў. Але няхітры аналіз міліцэйскай статыстыкі сведчыць аб тым, што ні адна буйная рыба на кручок не патрапіла.

Усе ці амаль усе затрыманыя - не валютчыкі, а простыя грамадзяне, якія не хацелі расставацца са сваімі валютнымі зберажэннямі за бесцань, піша «Наша Ніва».

Міліцыя рапартуе аб канфіскацыі ў дванаццаці грамадзян 2363 даляраў ЗША, 26 тысяч расейскіх рублёў і 30,8 мільёна рублёў. З гэтых сум на чатырох чалавек, на якіх міліцэйская зводка спынілася асобна, прыходзіцца 1265 даляраў і 30,4 мільёна рублёў. Такім чынам, у астатніх пятнаццаці «валютчыкаў» канфіскавалі трохі больш за 1500 даляраў у эквіваленце. 100 даляраў на чалавека! Вы можаце сабе ўявіць прафесійных валютчыкаў, змесціва кішэняў і партфеляў якіх абмяжоўваецца такімі сумамі?

Падобна на тое, што гэтыя «злачынцы» - ахвяры правакатараў у цывільным. Яны паддаліся на прапанову атрымаць трохі больш, чым ім абяцаюць абменнікі. Правакатары і былі другім бокам угод, таму іх грошы не былі канфіскаваныя і не патрапілі ў міліцэйскі рапарт.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках