2 траўня 2024, Чацвер, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія афіцэры ў АТА: урэгуляванне або выведка?

1
Расейскія афіцэры ў АТА: урэгуляванне або выведка?

У складзе сумесных груп спынення агню на Данбасе працуюць у тым ліку і Расейскія афіцэры.

Яны з'яўляюцца на пазіцыях паблізу гарачых кропак лініі фронту, прызнаюць як у штабе АТА, так і народныя дэпутаты. Калі ў АБСЕ тлумачаць гэта неабходнасцю ўрэгулявання канфлікту, то ва ўкраінскім парламенце знаходжанне Расейскіх афіцэраў на Данбасе ўважаюць незаконным, нават у складзе місіі ўрэгулявання канфлікту, паведамляе Украінская служба радыё «Свабода».

Расейскіх афіцэраў, што прадстаўляюцца «ўдзельнікамі групы па ўстаноўцы лініі размежавання», украінскія вайскоўцы бачылі 25 снежня паміж сёламі Пескі і Краснагораўка. Пра гэта паведаміў у сацсетках лідэр гурту «Інфармацыйны супраціў», дэпутат ад «Народнага фронту» Дзмітрый Тымчук.

«Гэтыя расейскія вайскоўцы вольна перасоўваюцца у тым ліку ў раёнах размяшчэння ўкраінскіх войскаў. Між тым, сярод гэтых прадстаўнікоў Расеі ідэнтыфікаваныя афіцэры Расейскай вайсковай выведкі (ГРУ ГШ ВС РФ)», - адзначае ён.

Вайсковыя афіцэры Украіны, Расеі і прадстаўнікі АБСЕ працуюць над лініяй размежавання - так званай буфернай зонай - паміж украінскімі войскамі і сепаратыстамі на Данбасе. Так патлумачыў прысутнасць расейцаў сярод украінскіх пазіцый прадстаўнік АТА Андрэй Лысенка.

«Сапраўды, ёсць такая праца, яна вядзецца непублічна. Гэта як раз працэс кантролю лініі размежавання, і менавіта гэтая праца нашых афіцэраў і прадстаўнікоў іншай краіны, у тым ліку прадстаўнікоў АБСЕ, дазваляе нам набліжаць рэжым цішыні да ідэальнага паказчыку. Ужо некалькі дзён запар у нас не гінуць вайскоўцы і значна пацішэлі абстрэлы. Хоць мы назіраем правакацыйныя абстрэлы», - адзначыў Лысенка.

У той жа час, прэс-сакратар не ўдакладніў, дзе менавіта працуюць міжнародныя прадстаўнікі бакоў, нагадаўшы, што стварэнне лініі размежавання, «буфернай зоны», з'яўляецца адным з ключавых пунктаў Менскіх дамоўленасцей. У прэс-цэнтры АТА не змаглі патлумачыць, у якім юрыдычным статусе знаходзяцца расейскія вайскоўцы: як прадстаўнікі бакі канфлікту або як пасярэднікі, і уі легальна яны патрапілі на тэрыторыю Украіны.

Як і прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі, Дзмітрый Тымчук канстатуе памяншэнне інтэнсіўнасці абстрэлаў на лініі фронту, але не звязвае яго з дзеяннямі расейска-украінскай групы па ўстаноўцы лініі размежавання. Афіцэры Расейскага войска дзейнічаюць у складзе «Цэнтра па спыненні агню на Данбасе», куды таксама ўваходзяць прадстаўнікі АБСЕ, украінскія вайскоўцы і прадстаўнікі сепаратыстаў. На днях АБСЕ паведаміла, што зону вайсковага канфлікту на ўсходзе Украіны будуць патруляваць сумесна Расейскія і ўкраінскія вайскоўцы, і пра гэта ёсць дамоўленасці з украінскім штабам АТА і «Цэнтрам спынення агню на Данбасе».

Затое сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў заявіў, што патруляванне ўкраінскага тэрыторыі Расейскімі вайскоўцамі недапушчальнае, пасля чаго АБСЕ зняпраўдзіла сваю заяву, паведаміўшы, што дамовіцца аб сумесным патруляванні не ўдалося.

Сумеснае патруляванне ў абыход парламента

Тое, што расейскія афіцэры перасоўваюцца па ўкраінскіх пазіцыях на Данбасе разам з АБСЕ - немагчыма без дамоўленасцей з украінскім кіраўніцтвам, і трэба высветліць, хто менавіта даў на гэта згоду, заявіў Радыё Свабода пазафракцыйны дэпутат Барыслаў Бяроза, які адзначыў, што згаджацца на афіцыйную прысутнасць Расейскіх афіцэраў - недапушчальна.

Сам «Цэнтр спынення агню на Данбасе» спасылаецца ў сваёй дзейнасці не на законы ці пастановы органаў украінскай улады, а толькі на ўласнае становішча і на тэкст Менскіх дамоўленасцей.

Не было ні адной законнай пастановы аб прысутнасці ва Украіне замежных вайскоўцаў, у тым ліку расейцаў для размежавання на лініі фронту, тлумачыць Радыё Свабода дэпутат ад «Самопомичи», намеснік старшыні парламенцкага камітэта ў нацыянальнай бяспецы і абароне, камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка.

«Як дэпутат заяўляю: згоду на размяшчэнне замежных войскаў на тэрыторыі Украіны можа даваць толькі Вярхоўная Рада. Мы такой згоды не давалі. Запускалася такая інфармацыя пра «сумесныя паходы» і раней: пра тое, што Украіна і Расея будуць разам маніторыць мяжу. Грамадства - катэгарычна супраць. Турчынаў заявіў, што сумеснае патруляванне - фэйк. Калі ж пасля рэплікі прадстаўнікоў штаба АТА апынецца, што гэта не фэйк - будзем дзейнічаць. Мы маем права незаконныя ўзброеныя фармаванні на тэрыторыі Украіны знішчаць», - адзначыў Сяменчанка.

Ён, як і іншыя дэпутаты, якія прыйшлі ў парламент з фронту, мяркуе, што ідэя агульнага размежавання і патрулявання належаць тым жа асобам, чые дзеянні прывялі да ўзнікнення «Ілавайскага катла».

Тады як у экспертным асяроддзі абмяркоўваецца здагадка, што падобныя групы па ўрэгуляванні канфлікту з удзелам Расейскіх вайскоўцаў на самай справе маюць на мэце выведку ў інтарэсах Расейскай Федэрацыі.

Фота: mk.ru

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках