2 траўня 2024, Чацвер, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўская Аравія заклала ў бюджэт нафту па $80

3
Саудаўская Аравія заклала ў бюджэт нафту па $80

Раней паведамлялася, што Саудаўская Аравія прыняла дзяржбюджэт на наступны год з рэкордным дэфіцытам у $38,6 млрд. Дэфіцыт выкліканы рэзкім падзеннем коштаў нафты.

Улады Саудаўскай Аравіі мяркуюць, што ў 2015 годзе сярэдні кошт нафты складзе $80 за барэль. Менавіта такая лічба была закладзеная ў прыняты напярэдадні бюджэт краіны, паведамляе Bloomberg са спасылкай на былога дарадцу ўрада краіны ў эканоміцы Джона Сфакіанікса.

Адзначаецца, што ў бюджэт 2014 года, даходы якога на 89% залежаць ад нафты, закладзены кошт у $103 за барэль, піша «Газета.Ru»

Кошт ф'ючэрсаў нафты маркі Brent у Лондане ў пятніцу вырас да $60,50. Кошт ф'ючэрсаў нафты маркі WTI у Нью-Ёрку падняўся да $56,12.

Раней паведамлялася, што Саудаўская Аравія прыняла дзяржбюджэт на наступны год з рэкордным дэфіцытам у $38,6 млрд. Дэфіцыт выкліканы рэзкім падзеннем коштаў нафты.

Пры гэтым дзяржвыдаткі на 2015 год устаноўлены на ўзроўні $229,3 млрд, даходы дзяржавы прагназуюцца на ўзроўні $190,7 млрд.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках