2 траўня 2024, Чацвер, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводзе ў Менску загарэўся седлавы цягач і паўпрычэп

На заводзе ў Менску загарэўся седлавы цягач і паўпрычэп

Седлавы цягач "МАЗ-54331" і паўпрычэп "МАЗ-9397" загарэліся вечарам 25 снежня на тэрыторыі станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава ў Менску.

Пра гэта паведамілі ў Менскім гарадскім упраўленні МНС.

Пашкоджаны паўпрычэпы, заднія аўтапакрышкі седлавога цягача, а таксама драўляная аконная рама размешчанага побач аднапавярховага панэльнага будынка зварачнага цэха. Агонь у будынак не пракраўся.

Як мяркуецца, прычына інцыдэнту - падпал, паведамілі ў Менскім гарадскім упраўленні МНС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках