2 траўня 2024, Чацвер, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

La Stampa: Расея прэтэндуе на Прыднястроўе, Абхазію, Паўднёвую Асецію, Крым, Данбас. І ўсё?

8
La Stampa: Расея прэтэндуе на Прыднястроўе, Абхазію, Паўднёвую Асецію, Крым, Данбас. І ўсё?

Мы апынёмся перад дылемай: як вызначыць і прызнаць законнай тэрыторыю мядзведзя, яго занепакоенасць бяспекай, і як перашкодзіць парушэнню межаў.

"Чаго нам варта чакаць у будучым годзе ад Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна? Элементы, якія можна атрымаць з яго доўгай прэс-канферэнцыі, якая адбылася 18 снежня, здаюцца не рэзалютыўнымі і, у канчатковым выніку, хутчэй загадкавымі", - піша газета La Stampa (пераклад - Liga.net).

"Ён дэманструе гатоўнасць урэгуляваць крызіс ва Украіне, але ў той жа час услаўляе расейскіх "добраахвотнікаў", якія ваююць на баку сепаратыстаў. Ён прызнае, што праблемы звязаныя з заходнімі санкцыямі, але толькі на 25-30%. Ён дае надзею на тое, што расейская эканоміка ў горшым з варыянтаў зможа цалкам выйсці з негатыўнай сітуацыі на працягу двух гадоў, - гаворыцца ў артыкуле. - Цалкам відавочна, што на гэтым этапе Пуцін хоча ўсяліць надзею і ўпэўненасць, асабліва ў сапраўднай абстаноўцы, блізкай да панікі, калі насельніцтва назірае за небывалым абрынаннем рубля і запасіцца ўсім неабходным у чаканні рэзкага падвышэння коштаў".

Праўда і тое, што Пуцін - абсалютны прагматык, здольны прыстасоўвацца да розных пераменаў абстаноўкі. Але было б найгрубейшай памылкай забываць пра асновы яго ідэалогіі і яго палітычным праекце. Не ў першы раз звярнуўшыся да народных вобразаў, Пуцін адказаў на пытанне што да ўкраінскага крызісу, параўнаўшы Расею з мядзведзем, які абараняе сваю тэрыторыю, і задаў рытарычнае пытанне: "...можа быць, мішку нашаму трэба пасядзець спакойненька, не ганяць парасят і падсвінкаў па тайзе, а харчавацца ягадкамі, мядком. Можа быць, яго ў спакоі пакінуць? Не пакінуць, бо будуць заўсёды імкнуцца да таго, каб пасадзіць яго на ланцуг. А як толькі атрымаецца пасадзіць на ланцуг, вырвуць і зубы, і кіпцюры". "Гэтая фраза з'яўляецца пацвярджэннем таго, што агрэсіўнасць Расеі Пуціна грунтуецца на пачуцці нездаволенасці, на гістарычным пачуцці прыкрасці, на адмаўленні слабасці, якая сёння самым драматычным чынам пацвердзілася эканамічным крызісам. Гэтыя пачуцці цалкам падтрымліваюцца насельніцтвам, у сувязі з чым сёння немагчыма ўявіць нават на сярэднюю перспектыву кіраўніцтва, альтэрнатыўнае Пуціну, калі не яшчэ больш нацыяналістычнае і агрэсіўнае", - піша выданне.

"Узнікае пытанне: хто гэтыя падсвінкі, на якіх павінен паляваць мядзведзь дзеля харчавання? Ці не здаецца, што гэты драпежны мядзведзь больш падобны на ваўка? І як вызначыць тэрыторыю, на якой мы павінны пакінуць яго ў спакоі? На думку Пуціна, яна ўключае ў сябе Прыднястроўе, Абхазію, Паўднёвую Асецію, Крым, Данбас. І ўсё?"- Разважае аўтар матэрыялу.

"У будучым годзе мы апынёмся перад дылемай: як вызначыць і прызнаць законнай тэрыторыю мядзведзя і яго занепакоенасць з нагоды бяспекі, а таксама як перашкодзіць парушэнню межаў і, самае галоўнае, як пазбегнуць масавага забойства падсвінкаў. Няпростая задача - захаваць еўрапейскае і атлантычнае адзінства перад тварам такой складанай праблемы, але, быць можа, гісторыя дасць нейкія падказкі. ...быць можа, варта ўлічыць меркаванне Джорджа Кенана (амерыканскага дыпламата, гісторыка, палітолага), які казаў пра неабходнасць выключыць любыя спробы, перш за ўсё вайсковыя, адкінуць праціўніка назад. Няпростая задача, раўнавага застаецца нестабільнай, непазбежныя супярэчнасці паміж саюзнікамі стануць жорсткім выпрабаваннем як для еўрапейцаў, так і для амерыканцаў", - рэзюмуе выданне.

Фота: AP

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках