2 траўня 2024, Чацвер, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багдан Ярэменка: Навошта Украіна корміць акупантаў і забойцаў?

15
Багдан Ярэменка: Навошта Украіна корміць акупантаў і забойцаў?

Харчаванне, якое паступае ў акупаваны Крым з мацерыковай Украіны праз свабодную эканамічную зону, ідзе на «адкорм» расейскіх салдат і наймітаў.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» дыпламат, кіраўнік фонду «Майдан замежных спраў» Багдан Ярэменка.

«Такая «карціна маслам»: за перыяд дзеяння Закона пра свабодную эканамічную зону ў Крыме на паўвыспу было завезена 1300000 тон харчавання. Мы вылічылі, што нават калі кожны крымчук з'ядае ў дзень па 1 кг ежы, то за гэты перыяд у Крыме з'елі дзесьці каля 250000 тон прадуктаў. Забудзем, што нейкая ўласная вытворчасць ёсць і ў самім Крыме, атрымліваем пытанне - куды дзелася розніца ў 1050000 тон ежы, завезенай у Крым з мацерыковай Украіны?»- Пытаецца дыпламат і сам прапануе некалькі варыянтаў адказаў.

З ягоных слоў, хутчэй за ўсё, адна частка ідзе на тое, каб карміць расейскіх салдат, якія знаходзяцца ў Крыме, а іншая, «найбольшая частка», трапляе на Данбас і служыць «гуманітаркай» для расейскіх наймітаў.

Ярэменка ўпэўнены, што віной гэтаму Закон пра эканамічна свабодную зону ў Крыме:

«Гэта следства лабісцкага закона. Можна без лішняй гіпербалізацыі прыйсці да высновы, што ў тым, што нашых салдат на ўсходзе Украіны забіваюць укормленыя сепаратысты, ёсць велізарная віна гэтых «дзеячаў», - піша дыпламат і задае яшчэ адно рытарычнае пытанне: «Будзем трываць далей і карміць акупантаў і забойцаў?».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках