2 траўня 2024, Чацвер, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты абаранілі лесапарк у Салігорску ад вырубкі

2
Актывісты абаранілі лесапарк у Салігорску ад вырубкі

Жыхары Салігорска змаглі пераканаць мясцовыя ўлады ў неабходнасці захаваць лесапарк у раёне вуліцы Лясной.

Пасля чэрвеньскага наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Салігорска і пазнейшых яго заяў аб тым, што «лепш лес падсекчы і там будаваць, чым заняць землі сельгаспрызначэння», лёс лесапарку быў літаральна на валаску. Мясцовыя ўлады адразу прыпынілі забудову новага мікрараёна ў чыстым полі і аднавілі планы ў знішчэнні рэкрэацыйнай зоны па вуліцы Лясной, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Актывісты кампаніі «Абаронім лес» пачалі біць трывогу і рыхтаваць адпаведныя звароты ў прыродаахоўныя інстанцыі. З нефармальных гутарак з чыноўнікамі стала вядома пра разуменне бесперспектыўнасці агучаных дыктатарам тэзісаў у дачыненні да Салігорска. Пазней сам кіраўнік райвыканкама Аляксандр Рымашэўскі заявіў пра магчымасць пашырэння горада выключна ў бок трасы Менск - Мікашэвічы за кошт ворных зямель. Цяпер гэта пытанне з'яўляецца канчаткова развязаным і будаўнікі вядуць актыўныя работы над інжынернымі камунікацыямі для новых мікрараёнаў.

Зрэшты, ад планаў па кропкаваму ўшчыльненню гарадской забудовы і ачаговай высечкі гарадскога лесапарку мясцовыя ўлады канчаткова не адмовіліся. Актывісты кампаніі «Абаронім лес» у сваю чаргу абяцаюць пільны грамадскі кантроль дзейнасці чыноўнікаў, якая можа абмяжоўваць права гараджан на здаровае навакольнае асяроддзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках