25 красавiка 2024, Чацвер, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Гуркоў і BRUTTO: Наша возьме! (Відэа)

10

Гурт BRUTTO прадставіў новы кліп.

Ён зняты на песню «Наша возьме!», якую выконвае знакаміты беларускі тай-баксёр Віталь Гуркоў, вядомы сваімі патрыятычнымі поглядамі. Кліп выкладзены сёння, 26 снежня, на сэрвісе YouTube.

«Рэжысёрам відэа стаў удзельнік BRUTTO Дзмітрый «Сякера» Казлоўскі, які раней зрабіў кліп Underdog. У здымках узялі ўдзел гульцы менскай каманды ў амерыканскім футболе «Літвіны», - распавялі музыкі.

BRUTTO - новы праект былога лідара гурту «Ляпіс Трубяцкі» Сяргея Міхалка. Гурт абвясціў пра старт сваёй дзейнасці 1 верасня 2014. За гэты час быў выпушчаны альбом, прадстаўлена некалькі сінглаў, знята 4 кліпы і 1 афіцыйнае lyric-відэа.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках