2 траўня 2024, Чацвер, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі пенсіянер сабраўся прабегчы вакол Зямлі

8
Гарадзенскі пенсіянер сабраўся прабегчы вакол Зямлі

80-гадовы Леанід Калодка стаў самым старэйшым удзельнікам святочнага каляднага забегу ў Гародні.

Нягледзячы на ўзрост, мужчына імкнецца не прапускаць ні аднаго лёгкаатлетычнага старту і плануе ўстанавіць асабісты рэкорд, піша «Газета Слонімская».

80-гадовы мужчына па-ранейшаму ў форме. За 20 гадоў удзелу ў спаборніцтвах ён стаў легендарнай фігурай у сусветным спорце, бо акрамя яго ў такім узросце марафоны не бегае ніхто. Ураджэнец вёскі Зачэпічы Дзятлаўскага раёна прадаўжае здзіўляць. «Калядныя старты» сталі нагодай даведацца аб новых планах 80-гадовага бягуна.

- Займацца бегам я пачаў пасля выхаду на пенсію. Гэты год я завяршаю на лічбе 95, - смяецца Леанід Калодка. Менавіта столькі марафонаў мужчына прабег за ўвесь час.

- У наступным годзе планую дайсці да юбілейнай адзнакі ў 100 марафонаў. Калі палічыць усю адлегласць, якую я прабег, будзе больш, чым даўжыня экватара Зямлі. Атрымліваецца, іду на другі круг, - усміхаецца дзядуля.

Леанід Калодка паводле прафесіі інжынер. Будаваў завод БелАЗ, узводзіў дамы ў Жодзіна. Тры гады правёў у Манголіі, дзе вялося будаўніцтва горназдабыўнога камбіната. Затым вярнуўся ў Жодзіна і да пенсіі працаваў у адным з будаўнічых трэстаў горада.

- Мне лекары казалі, што праз стрэсавыя сітуацый на працы могуць узнікнуць праблемы з сэрцам, - кажа Леанід Калодка. - Як толькі дажыў да пенсіі, пакінуў працу і пераключыўся на любімы занятак, зараз адчуваю сябе выдатна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках