2 траўня 2024, Чацвер, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельніка «Еўрабачання» ад Беларусі выберуць без тэлегледачоў

9
Удзельніка «Еўрабачання» ад Беларусі выберуць без тэлегледачоў

Сёння вечарам у Менску адбудзецца фінал нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2015».

За права прадстаўляць Беларусь на песенным форуме будуць змагацца гурт Napoli, Lis, Дарыя, Gunesh, гурт Muzzart, Валерыя Садоўская, гурт Rostany, Жанет, Аляксей Грос, гурт «МІЛКІ», Uzari & Maimuna, гурт «Беатрыс», Віталь Варанко, Анастасія Малашкевіч, Тasha ODI, піша БелаПАН.

У гэтым годзе выбар пераможцы будзе праходзіць паводле новых правіл. Калі раней ён вызначаўся на 50% галасаваннем тэлегледачоў і яшчэ на 50% - ацэнкамі журы, то ў гэтым годзе агульны вынік галасавання за кожнага ўдзельніка складаецца з васьмі ацэнак, з іх сем ацэнак - гэта вынікі галасавання кожнага з сямі чальцоў журы і адна ацэнка - вынік галасавання гледачоў.

Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, пры ўнясенні змяненняў у правілы правядзення конкурсу арганізатары ўзялі за аснову Мальтыйскую сістэму галасавання, дзе рэйтынг прагляду нацыянальнага адбору складае 95%.

Адказваючы на пытанне, ці не выкліча новая сістэма рост незадаволенасці з боку тэлегледачоў, кіраўнік прэс-службы Святлана Смалонская-Краскоўская сказала: «Белтэлерадыёкампанія ўжо 12-ты год праводзіць нацыянальны адбор для конкурсу «Еўрабачанне» і рыхтуе ўдзельніка для гэтага конкурсу, і ў любым выпадку, паколькі нацыянальны адбор кампанія праводзіць у выглядзе тэлевізійнага шоу, у якім удзельнічаюць і тэлегледачы, і прафесійнае журы, мы павінныя разумець, што пераможца заўсёды адзін. Таму заўсёды будзе нейкая незадаволенасць, непаразуменне. Да гэтага трэба быць гатовым».

Паводле слоў Смалонскай-Краскоўскай, у гэтым годзе змяніўся таксама падыход да выбару прафесійнага журы, і на конкурсе працуюць дзве судзейскія калегіі: першая - на этапе праслухоўвання, другая - у фінале. «У фінале чальцы журы будуць знаходзіцца ў розных пакоях, яны не будуць адзін пра аднаго ведаць і не будуць мець доступ да інфармацыі аб галасаванні адзін аднаго і тэлегледачоў. Імёны чальцоў журы да заканчэння фіналу таксама не выдаюцца», - сказала прадстаўніца тэлерадыёкампаніі.

Фінал адборачнага тура адбудзецца ў фармаце тэлевізійнага канцэрту. Шоу пачнецца ў 22.00 і будзе транслявацца на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2015» адбудзецца ў траўні будучага года ў Аўстрыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках