2 траўня 2024, Чацвер, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аланду на Каляды падарылі шчаня лабрадора

5

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд на Каляды атрымаў у падарунак з Канады шчаня лабрадора.

Падарунак прэзідэнту Францыі прынеслі чальцы федэрацыі французскіх ветэранаў з канадскага горада Манрэаля. Спачатку яны звярнуліся ў Елісейскі палац з пытаннем аб тым, хацеў бы Франсуа Аланд стаць гаспадаром лабрадора. Атрымаўшы сцвярджальны адказ, прадстаўнікі федэрацыі прывезлі шчанюка чорнага колеру з Канады ў Францыю, піша "Інтэрфакс".

AFP Photo/Christelle Alix

У паведамленнях адзначаецца, што новы жыхар Елісейскага палаца выклікаў захапленне ў персаналу. Відавочцы называюць Філу "вельмі вясёлай". Яна пасялілася на першым паверсе рэзідэнцыі прэзідэнта Францыі і ўжо пабывала на прагулцы ў садзе.

Да гэтага часу Аланда не лічылі сабачнікам: гэтыя жывёлы ў яго былі толькі ў дзяцінстве.

Філа - далёка не першы лабрадор, які пасяліўся ў Елісейскім палацы. Сабакі гэтай пароды былі і ў іншых прэзідэнтаў Францыі - Валеры Жыскар д'Эстэна, Франсуа Мітэрана, Жака Шырака і Нікаля Сарказі.

AFP Photo/Christelle Alix

Фота: AFP/Christelle Alix

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках