2 траўня 2024, Чацвер, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Абмен палоннымі ў Данбасе

2

СБУ пацвердзіла абмен палоннымі на ўсходзе Украіны.

У Данецкай вобласці праходзіць абмен палоннымі паміж сілавікамі і баевікамі паводле формулы "222 на 150". Пра гэта ў эфіры тэлеканала "112 Украина" паведаміў дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі.

"Нават не гледзячы на паведамленне расейскага "Інтерфакса", давайце казаць прафесійна і адказна. Мы знаходзімся ў верхнім пункце гэтай складанай аперацыі, якая прадаўжаецца, і вельмі верым, і робім усё для таго, каб на працягу бліжэйшага часу змаглі праінфармаваць грамадскасць, а перш за ўсё сваякоў аб тым, што гэтая аперацыя завяршылася і нашыя вайскоўцы знаходзяцца ў бяспечнай зоне і гэтая, у сутнасці, вельмі складаная і зацяжная аперацыя завяршылася", - паведаміў ён.

twitter.com/banderenko

Пры гэтым "Інтерфакс" піша, што абмен ужо адбыўся. Афіцыйнага пацверджання інфармацыі няма.

Раней расейскія СМІ паведамілі, што абмен адбудзецца на Ясінавацкім блокпасце.

Нагадаем, што прадстаўнік Украіны ў кантактнай групе ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе, другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма паведаміў, што ў рамках перамоў кантактнай групы зацверджаныя спісы прозвішчаў палонных, якія падлягаюць абмену паміж Украінай і баевікамі. Дамоўленасць аб абмене палоннымі ў фармаце "150 на 225" была дасягнутая падчас перамоў у Менску. Абмен, паводле звестак бакоў, павінны прайсці да Новага года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках