9 траўня 2024, Чацвер, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ЛНР прапануюць правесці перамовы ў Менску 29 снежня

4
Тэрарысты ЛНР прапануюць правесці перамовы ў Менску 29 снежня

У кіраўніцтве самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі пацвярджаюць гатоўнасць да перамоваў.

Пра гэта заявіў прадстаўнік тэрарыстаў на перамовах у Менску Уладзіслаў Дэйнэга, паведамляе "Інтэрфакс".

"Сёння такая сустрэча не адбудзецца, паколькі фізічна сабрацца і паспець у Менск за такі кароткі час практычна немагчыма, аднак я не выключаю магчымасці правядзення такой сустрэчы, напрыклад, заўтра ці паслязаўтра. Мы гатовыя, чакаем адпаведнай рэакцыі Кіева", - паведаміў ён.

Уладзіслаў Дэйнэга растлумачыў, што ў суботу нельга выключаць правядзення відэа-скайп-канферэнцыі кантактнай групы ў інтэрнэце. "Аднак у ідэале, вядома, такой відэаканферэнцыі недастаткова, неабходная рэальная сустрэча", - сказаў ён.

З ягоных слоў, з вынікаў сустрэчы 24 снежня дэлегацыі ЛНР і ДНР падрыхтавалі два праекты дакументаў. "Першы - гэта праект пратакола менскай сустрэчы, другі - гэта праект аднабаковай заявы, якую прапануецца зрабіць кожнаму боку што да выканання раней дасягнутых мірных дамоўленасцяў. Праект гэтага дакумента ўжо накіраваны намі ў АБСЕ", - сказаў Дэйнэга.

Пры гэтым змест дакументаў Дэйнэга не ўдакладніў. Акрамя таго, ён заявіў, што ў "ЛНР" не супраць удзелу былога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы ў якасці прадстаўніка Кіева на перамовах у Менску.

Нагадаем, раней перамовы трохбаковай кантактнай групы ва ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне апынуліся пад пагрозай зрыву, а сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў адзначыў, што пастанова аб увядзенні ваеннага становішча будзе рыхтавацца ў тым выпадку, калі Расея як агрэсар заблакуе мірныя ініцыятывы прэзідэнта Украіны і разбурыць фармат развязання мірным шляхам той канфліктнай сітуацыі, якую яны і стварылі. "У выпадку, калі мірны фармат, перамоўны фармат не дасць выніку, у нас не будзе іншай альтэрнатывы ўвядзення ваеннага становішча і іншых адпаведных дзеянняў", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках