8 траўня 2024, Серада, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Украіна - лідары ў росце коштаў сярод краін былога СССР

6
Беларусь і Украіна - лідары ў росце коштаў сярод краін былога СССР

Беларусь заняла другое месца на прасторы былога СССР у росце спажывецкіх коштаў у студзені-лістападзе 2014 года.

Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

У першую тройку ўвайшлі Украіна (21,2%), Беларусь (15,5%) і Кыргызстан (8,9%). Далей ідуць Расея (8,5%), Казахстан (6,9%), Таджыкістан (6,8%), Малдова (3,9%), Арменія (1,5%), Грузія (1,4%), Латвія (0,8%) і Літва (0,4%). Кошты знізіліся ў Азербайджане і Эстоніі (па 0,6%). Няма звестак што да Беларусі. У Туркменістане за студзень-верасень кошты выраслі на 1,7%. Больш свежая інфармацыя адсутнічае.

Што да росту цэн у лістападзе Беларусь з паказчыкам 0,6% падзяліла сёмае месца з Казахстанам. Наперадзе Кыргызстан (2%), Украіна (1,9%), Арменія, Расея (па 1,3%), Малдова (0,8%) і Таджыкістан (0,7%). У Азербайджане цэны выраслі за месяц на 0,1%, у Літве - не змяніліся, у Грузіі - знізіліся на 0,1%, у Латвіі - на 0,3%, у Эстоніі - на 0,8%.

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную фінансавую сістэму, у лістападзе кошты знізіліся на 0,1%, з пачатку года - выраслі на 1,1%.

У 2011-2013 гадах Беларусь была першай на тэрыторыі былога СССР у росце спажывецкіх цэн (адпаведна на 108,7%, 21,8% і 16,5%).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках