6 траўня 2024, панядзелак, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя недарэчныя сэлфі 2014

8

Брытанскае выданне The Daily Mail апублікавала топ-ліст самых недарэчных сэлфі 2014 года.

У антырэйтынг увайшлі недарэчныя і бестактоўныя фатаграфіі-аўтапартрэты, апублікаваныя карыстальнікамі ў сацсетках у адыходзячым годзе, піша Lenta.ru.

Падставай для трапляння ў антырэйтынг стала недарэчнасць і абуральная прысутнасць на здымку пэўнага фону, людзей або прадметаў. Так, адзін з аўтараў сэлфі захаваў сябе на фоне чалавека, які тоне, другі - побач з труной, трэці абраў у якасці дэкарацый задымлены салон самалёта.

Адна з гераінь спісу зрабіла сэлфі ў бікіні, трымаючы ў руках скрыню з прахам. Іншая, медсястра або лекарка, выканала «самастрэл» на фоне аперацыйнай з ляжачым на стале пацыентам.

Таксама няўдачлівыя аматары выкананых з дапамогай камеры смартфона аўтапартрэтаў здымалі сябе на фоне захопленай тэрарыстамі сіднэйскай кавярні, падпаленых будынкаў, мемарыялаў ахвярам Халакоста.

Топ-ліст «самастрэлаў» быў складзены на аснове асабістых пераваг рэдакцыі выдання.

З поўнай версіяй спісу самых недарэчных сэлфі можна азнаёміцца на сайце выдання.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках