8 траўня 2024, Серада, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На захадзе Беларусі збіраюць больш ураджаю, чым на ўсходзе

17

Самыя «ўраджайныя» раёны Беларусі - Гарадзенскі, Нясвіжскі і Бераставіцкі.

У гэтым годзе беларускія калгасы сабралі вялікі ўраджай. За кошт добрага надвор'я аграрыі намалацілі 9,3 мільёна тон збожжа - гэта на траціну больш, чым у мінулым. У сярэднім атрымалася 39 цэнтнераў з гектара, піша «Наша Нiва».

Які ўклад зрабіў кожны з рэгіёнаў?

Журналісты склалі карту ўраджайнасці што да раёнаў Беларусі за 2014. Найлепшыя апярэджваюць горшых больш чым у тры з паловай разы. Гарадзенскі і Нясвіжскі раёны год за годам апярэджваюць суседзяў. Поспех дасягаецца за кошт буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў - напрыклад, «Сноў» або «Прагрэс-Верцялішкі».

Розніца паміж абласцямі відавочная. У Лідскім раёне намалацілі 38,1 цэнтнера з гектара, гэта найгоршы ўраджай на Гарадзеншчыне. А на Віцебшчыне найлепшы - Аршанскі раён з ураджайнасцю 39,9 цэнтнера.

Самыя ўраджайныя раёны Беларусі (колькасць цэнтнераў з гектара). У дужках пазначаныя месцы за мінулы год:

1 (1) Гарадзенскі - 73,9 ц

2 (2) Нясвіжскі - 71,9 ц

3 (3) Бераставіцкі - 64,7 ц

4 (6) Шклоўскі - 59,5 ц

5 (4) Клецкі - 58,7 ц

6 (5) Мастоўскі - 58,5 ц

7 (7) Менскі - 57,6 ц

Найменш ўраджайныя раёны Беларусі (цэнтнераў з гектара)

1 (2) Браслаўскі - 19,8 ц

2 (3) Расонскі - 22 ц

3 (4) Шумілінскі - 22,9 ц

4 (12) Шаркаўшчынскі - 23 ц

5 (6) Сенненскі - 23,3 ц

6 (8) Докшыцкі - 24,1 ц

7 (5) Ушацкі - 25,1 ц

7 (7) Лепельскі - 25,1 ц

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках