9 траўня 2024, Чацвер, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Чэхіі назваў сваіх праціўнікаў неандэртальцамі

22
Прэзідэнт Чэхіі назваў сваіх праціўнікаў неандэртальцамі

Мілаш Земан заявіў, што не зменіць пазіцыю што да канфлікту ў Данбасе і абразіў удзельнікаў акцый пратэсту супраць яго.

Пра гэта ён сказаў у сваім сёлетнім калядным звароце да грамадзян, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на выданне Ceske Noviny.

Мілаш Зэман адзначыў, што хоча быць прэзідэнтам «суверэннай Чэскай Рэспублікі, якая не залежыць ад вонкавых фактараў». Што да антыпрэзыдэнцкіх акцый, якія апошнім часам адбываліся ў Чэхіі, ён сказаў, што кожны мае права на ўласную пазіцыю, нават прэзідэнт.

«Апошні раз крыкамі і ровам прыходзілі да ўзаемаразумення толькі неандэртальцы, але тое было даволі даўно, - адзначыў ён. - Я не збіраюся ўпрыгожваць і гераізаваць нашу гісторыю, хоць думаю, гэта было б незвычайна папулярным».

З ягоных слоў, ён не ўспрымае ўсур'ёз ініцыятывы былых змагароў за дэмакратыю. Ён не ўдакладніў, пра каго ідзе гаворка, але хутчэй за ўсё меў на ўвазе петыцыю з патрабаваннем яго адстаўкі і нязгодай з яго пазіцыяй што да Украіны.

Калядны зварот прэзідэнта транслявалі некалькі тэлеканалаў і Чэшскае радыё, зварот паказвалі ў запісе.

Нагадаем, у канцы лістапада Зэман, знаходзячыся з візітам у Казахстане, паўтарыў пазіцыю Расеі, што Украіне нельга ўваходзіць у NАТO і трэба застацца пазаблокавай, а таксама выказаўся за «фінляндызацыю» гэтай краіны. Пад гэтым тэрмінам звычайна разумеюць адмову краіны ад самастойнай палітыкі і часткі суверэнітэту на карысць моцнага суседа, каб не правакаваць яго цалкам пазбавіць гэтую краіну суверэнітэту.

Гэта быў ужо далёка не першы выпадак, калі Мілаш Зэман на пасадзе прэзідэнта Чэхіі, чальца ЕЗ і NАТO, выступаў з заявамі, якія імпануюць лініі Крамля. 17 лістапада Зэман ў інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу заявіў, што ва Украіне адбываецца «звычайная грамадзянская вайна» і краінам Захаду не трэба аказваць дапамогу Украіне. Прэзідэнт Чэхіі таксама дазволіў сабе назваць Украіну «штучнай краінай».

Гэтыя і іншыя словы і дзеянні Зэмана выклікалі ў Чэхіі шэраг масавых пратэстаў супраць яго палітыкі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках