8 траўня 2024, Серада, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС і ваенкаматам дазволілі даведвацца пра медычныя таямніцы беларусаў

13
МУС і ваенкаматам дазволілі даведвацца пра медычныя таямніцы беларусаў

У Беларусі пашыраны пералік выпадкаў выдавання медычнай таямніцы без згоды пацыента.

Гэта прадугледжана законам "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон Рэспублікі Беларусь "Аб ахове здароўя", які сёння ўвайшоў у дзеянне. Ён быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 21 траўня 2014 года і ўхвалены Саветам Рэспублікі 30 траўня, паведамляе БелТА.

Раней прадстаўленне інфармацыі, якая складае медычную таямніцу, без згоды пацыента дапушчалася паводле запыту Міністэрства аховы здароўя, упраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў і камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама, паводле запыту арганізацый аховы здароўя для арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыенту або пры пагрозе распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў, а таксама па пісьмовым запыце органаў крымінальнага пераследу і суда ў сувязі з расследаваннем або судовым разглядам. У адпаведнасці з новым законам пералік выпадкаў, калі медычная таямніца можа быць разгалошаная без згоды пацыента, дапоўнены. Прынамсі, прадстаўленне гэтай інфармацыі дапускаецца паводле пісьмовых запытаў страхавых арганізацый, паводле запытаў мясцовых органаў вайсковага кіравання для мэтаў медыцынскага агляду грамадзян пры прызыве на вайсковую службу; паводле пісьмовага запыту органаў дазнання ў сувязі з правядзеннем экспэртыз для развязання пытання аб распачацці крымінальнай справы; паводле пісьмовага запыту органаў унутраных спраў аб праходжанні (не праходжанні) медыцынскага пераагляду кіроўцаў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын, аб наяўнасці захворвання або супрацьпаказанняў, якія перашкаджаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі і г.д.

У Беларусі лекарам дадзенае права адмаўляць у правядзенні аборту, перанаправіўшы пацыентку да іншага спецыяліста. У адпаведнасці з законам урач-спецыяліст мае права адмовіцца ад правядзення штучнага перапынення цяжарнасці, пісьмова паведаміўшы пра гэта кіраўніка арганізацыі аховы здароўя. Гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі адмова непасрэдна не пагражае жыццю і (або) здароўю жанчыны. Пасля атрымання пiсьмовага паведамлення лекара кіраўнік арганізацыі аховы здароўя павінен арганізаваць жанчыне правядзенне аборту іншым лекарам. Акрамя таго, законам устаноўлены абавязак арганізацый аховы здароўя ствараць умовы і забяспечваць правядзенне перадабортнага псіхалагічнага кансультавання жанчын, якія звярнуліся за правядзеннем штучнага перапынення цяжарнасці.

Таксама ўстаноўлены некаторыя абмежаванні для мужчынскай стэрылізацыі. Стэрылізацыя можа быць праведзеная ў дачыненні да пацыента ва ўзросце старэйшым за 35 гадоў альбо пацыента, які мае не менш двух дзяцей, а пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і пісьмовай згоды паўналетняга пацыента або яго законнага прадстаўніка - незалежна ад узросту і наяўнасці дзяцей. Стэрылізацыя праводзіцца пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў.

Закон дапоўнены палажэннямі аб урачэбна-кансультацыйных камісіях, якія складаюцца не менш чым з трох лекараў-спецыялістаў, якія ствараюцца для калегіяльнага разгляду і прыняцця пастановы ў пытаннях правядзення медыцынскіх экспэртыз, медыцынскай рэабілітацыі; ацэнкі якасці аказання медыцынскай дапамогі пацыентам; ацэнкі стану здароўя пацыента для выдачы заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii; развязання iншых пытанняў пры аказанні медыцынскай дапамогі. Прадугледжана права арганізацый аховы здароўя ствараць іншыя камісіі для правядзення ўскладзеных на іх функцый.

У прывязцы да новага закону аб ахове здароўя 27 снежня таксама ўвайшлі ў дзеянне некаторыя пастановы.

З сённяшняга дня ў Беларусі ўводзіцца рэгістрацыя біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2014 №1120. Згодна з дакументам, пасведчанне на біямедыцынскія клеткавыя прадукты айчыннай і замежнай вытворчасці, якія ўпершыню рэгіструюцца ў Беларусі, будзе выдавацца на пяць гадоў, а пазней, пры праходжанні працэдуры пацвярджэння дзяржрэгістрацыі, будзе выдавацца бестэрміновае рэгістрацыйнае пасведчанне. Пры дзяржрэгістрацыі біямедыцынскіх клеткавых прадуктаў, якія вырабляюцца на прадпрыемствах або ў адасобленых структурных падраздзяленнях, якія знаходзяцца ў розных краінах, рэгістрацыйнае пасведчанне выдаецца на біямедыцынскія клеткавыя прадукты, што вырабляюцца ў кожнай з гэтых краін. А пры наяўнасці некалькіх відаў і тыпаў будзе выдавацца адно рэгістрацыйнае пасведчанне на біямедыцынскі клеткавы прадукт з пералікам усіх відаў і тыпаў.

Пастановай Міністэрства аховы здароўя №88 ад 10 снежня 2014 г. звужаецца пералік медыцынскіх паказанняў для штучнага перапынення цяжарнасці. Напрыклад, з пераліку прыбраныя сардэчныя заганы, замест цукровага дыябету цяжкай формы гаворыцца пра цукровы дыябеце класаў F, R, FR, T, а таксама аб стане клініка-метабалічнай дэкампенсацыі з першага трыместра цяжарнасці. Таксама выключаны пункт "Зрокавы разлад і слепата - паніжэнне гзроку на абодва вокі ніжэй 0,05 дыёптрый" і іншыя.

Акрамя таго, увайшла ў дзеянне пастанова Міністэрства аховы здароўя №89 ад 10 снежня 2014 года. Яно вызначае пералік медыцынскіх паказанняў і супрацьпаказанняў для правядзення стэрылізацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках