8 траўня 2024, Серада, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Том Ёрк узначаліў рэйтынг раздач на BitTorrent

2
Том Ёрк узначаліў рэйтынг раздач на BitTorrent

Брытанскі музыка, лідар гурту Radiohead Том Ёрк узначаліў рэйтынг легальных раздач песень на файлаабменніках BitTorrent.

Вакаліст размясціў у інтэрнэце бясплатны сінгл A Brain In A Bottle з новага сольнага альбома Tomorrow's Modern Boxes. За першыя 24 гадзіны пасля публікацыі песню спампавалі больш за 116 тысяч чалавек, піша Lenta.ru.

Сінгл дапаўняўся відэаролікам. Як адзначае выданне, каб атрымаць доступ да астатніх кампазіцый кружэлкі, неабходна заплаціць шэсць даляраў.

Том Ёрк назваў спосаб распаўсюджвання альбома эксперыментам. Ён і яго прадзюсар Найджэл Годрыч плануюць даследаваць, як інтэрнэт і, прынамсі, торэнт-трэкеры паўплываюць на далейшы лёс кружэлкі. Яе выхад ніяк не анансаваўся ў СМІ.

«Мы хочам паглядзець, як шырокая публіка адрэагуе на механіку такой сістэмы. Калі спрацуе, то гэта будзе эфектыўным спосабам для людзей, якія нешта ствараюць, атрымаць назад кантроль над электроннай камерцыяй. Гэта дазволіць людзям, якія робяць музыку, відэа або любы іншы лічбавы кантэнт, прадаваць яго самастойна», - гаворыцца ў прэс-рэлізе, які Ёрк і Годрыч разаслалі ў музычныя выданні.

Альбом Tomorrow's Modern Boxes быў анансаваны ў верасні 2014 года. Ён стаў другім па ліку ў сольнай кар'еры Ёрка. Першы альбом, які атрымаў назву The Eraser, выйшаў у 2006 годзе.

У першую пяцёрку самых папулярных артыстаў на файлаабменніках патрапілі таксама амерыканскі рэпер Diplo, славенскі хіп-хоп і дабстэп-музыка Gramatik, трыо з ЗША De La Soul і канадскі электра-музычны дуэт Zeds Dead.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках