8 траўня 2024, Серада, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На плошчы Якуба Коласа хочуць пабудаваць гатэль і казіно

14

Будынак паліграфкамбіната на плошчы Якуба Коласа ператвораць у гатэль у 2019 годзе. Побач пабудуюць казіно і спа-цэнтр.

З таго моманту як турэцкі інвестар абавязаўся перарабіць будынак былога паліграфкамбіната на плошчы Якуба Коласа ў гатэль катэгорыі «пяць зорак плюс», справа асабліва не зрушылася з месца. Адпаведная дамова была падпісаная паміж Менгарвыканкамам і кампаніяй «Менск Прынцэс Гатэль» 21 лістапада 2013 г, але нават праз год будынак так і стаіць у сваім некранутым гістарычным абліччы. Як атрымалася высветліць «Менск-Навінам», гатовы пяцізоркавы гатэль менчукі ўбачаць толькі ў 2019 годзе. Акрамя таго, каля будынку пабудуюць яшчэ некалькі аб'ектаў.

Будынак, у якім з'явіцца чарговая гасцініца, не раз выстаўляўся на аўкцыёны. У лістападзе мінулага года стартавы кошт складаў каля 48 мільёнаў даляраў. Паліграфкамбінат памяняў прапіску яшчэ ў 2012 годзе.

У гатэлі павінна быць не менш за 250 гасцінічных нумароў, пры гэтым будаўніцтва павінна адбывацца з захаваннем гістарычнага выгляду будынка, бо ён з'яўляецца помнікам архітэктуры.

Адной толькі гасцініцай інвестар не абмяжуецца. Унутрыдваровыя пабудовы пойдуць пад знос, а на іх месцы ўзвядуць новыя аб'екты. Да вуліцы Веры Харужай будзе прымыкаць забаўляльны цэнтр з кіназалай, дзіцячай гульнявой зонай, клубам, прадпрыемствамі грамадскага харчавання і казіно. Другі будынак зоймуць шматфункцыянальныя залы, басейн, спа-зона. Прадугледжанае таксама будаўніцтва асобнага шматузроўневага паркінга.

Рэканструкцыі падлягае корпус на вуліцы В. Харужай. Два яго ніжніх паверхі зоймуць крамы класа люкс. Верхнія ўзроўні ператворацца ў апартаменты для працяглага пражывання.

Кошт інвестыцыйнага праекта складае не менш як $70 мільёнаў. Мяркуецца, што забудова будзе весціся да сярэдзіны 2019 года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках