8 траўня 2024, Серада, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесар Марыярці стварыў навагоднюю елку з 42 атамаў

1

Прафесар са злавесным прозвішчам Марыярці працуе ў Нотынгемскім універсітэце Вялікабрытаніі.

Як і многія брытанскія навукоўцы, ён любіць рабіць рэчы, якія з боку могуць здацца як мінімум дзіўнымі. Вось і напярэдадні Калядаў ён вырашыў пасваволіць і зрабіў сапраўднае каляднае дрэва з 42 атамаў. Балазе сучасныя нанатэхналогіі такія рэчы дазваляюць, піша gazeta.ru.

На самай справе каляднае дрэва можна было б зрабіць і менш - але, быўшы адданым прыхільнікам легендарнай серыі Дугласа Адамса «Аўтастопам па галактыцы», ён не мог не абраць лік 42. Справа ў тым, што, згодна з кнігай, «сорак два» - гэта «адказ на галоўнае пытанне жыцця, Сусвету і ўсяго такога».

А на YouTube можна ва ўсёй красе ўбачыць вар'яцкага на першы погляд Філіпа Марыярці і ягоную малюсенькую атамную нанаелку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках