9 траўня 2024, Чацвер, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Згодна з новай ваеннай дактрынай РФ мае права захапіць Беларусь

35
Згодна з новай ваеннай дактрынай РФ мае права захапіць Беларусь

Масква можа пайсці на ваеннае ўварванне і акупацыю любой краіны, дзе жывуць грамадзяне Расеі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў, каментуючы новую ваенную дактрыну РФ.

«У ваеннай дактрыне ёсць артыкул 22, які дазваляе напасці на любую дзяржаву, дзе жывуць грамадзяне Расеі, - піша ён і прыводзіць тэкст дакумента. - «Расейская Федэрацыя лічыць правамерным прымяненне Узброеных Сіл, іншых войскаў і органаў для адлюстравання агрэсіі супраць яе і (або) яе саюзнікаў, падтрымання (аднаўлення) міру паводле пастановы Рады Бяспекі ААН, іншых структур калектыўнай бяспекі, а таксама для забеспячэння абароны сваіх грамадзян, якія знаходзяцца па-за межамі Расейскай Федэрацыі, у адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права і міжнароднымі дамовамі Расейскай Федэрацыі».

Барыс Нямцоў проста паказвае на тое, што гэты артыкул дазваляе Расеі захапіць тэрыторыі краін Мытнага саюза.

«Народ доўга думаў, якія варыянты акупацыі Беларусі ці Казахстана могуць быць? - піша ён. - Цяпер, пасля прыняцця Дактрыны, сцэнары становяцца відавочнымі. Напішуць грамадзяне, якія жывуць у Гомелі або Астане, ліст Пуціну як іх Лука і Назарбаеў заціскае, а ён, са спасылкай на 22 артыкул, возьме і дашле ім войскі.

Новага ў гэтым нічога няма. Гітлер таксама акупаваў Судзеты, абараняючы немцаў. Але цяпер для рускіх, якія жывуць за мяжой, Пуцін стварыў вялізныя праблемы. На іх будуць глядзець як на крыніцу пастаяннай ваеннай пагрозы. Наўрад ці нашыя суайчыннікі гэтаму радыя».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках