8 траўня 2024, Серада, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты НАТА не выключаюць звяржэння Пуціна цягам года

5
Эксперты НАТА не выключаюць звяржэння Пуціна цягам года

Санкцыі і крызіс можа паскорыць падзенне рэжыму Уладзіміра Пуціна.

Высокапастаўленыя эксперты НАТА ўжо прагадваюць сцэнары эпохі "пасля Пуціна", паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на выданне Bild. Заходнія стратэгі мяркуюць, што ў сувязі з санкцыямі і стратамі прыбытку ціск на Пуціна з боку магутных алігархаў да канца 2015 года настолькі ўзмоцніцца, што ён проста вымушаны будзе сысці. Узнікне неабходнасць цалкам новых мер, якія выданне называе "перазагрузкай для выратавання Расеі".

Паводле звестак газеты, магчымасць звяржэння Пуціна не выключаецца і ва ўрадавых колах Нямеччыны. У прыватнасці, знешнепалітычны эксперт фракцыі ХДС/ХСС у бундэстагу Карл-Георг Вельманом, які лічыць, што эканамічны і грамадскі крызіс у Расеі ўяўляе ўсё большую небяспеку для асяроддзя Пуціна.

Паводле прагнозаў заходніх экспертаў, ужо ў 2015 годзе ВУП Расеі скароціцца на 4,5%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках