8 траўня 2024, Серада, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Лукашэнка павінны сысці ў адстаўку ўслед за Мясніковічам

21
Анатоль Лябедзька: Лукашэнка павінны сысці ў адстаўку ўслед за Мясніковічам

Адстаўка ўрада - сведчанне таго, што Беларусь знаходзіцца ў глыбокім крызісе.

Пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, каментуючы сённяшняе прызначэнне Андрэя Кабякова на пасаду прэм'ер-міністра.

«Тут прамая сувязь з фінансавым крызісам, - заявіў палітык. - Ёсць адчуванне, што эканамічная і фінансавая палітыка зайшла ў поўны тупік, і Аляксандр Лукашэнка хоча з яго выйсці з найменшымі стратамі. Ён ахвяруе ўрадам, але новыя прызначэнні, якія адбываюцца, - усё з той жа старой калоды. То бок, гэта нельга разглядаць, як калядны падарунак. Гэта яшчэ адна канстатацыя, што мы ў сур'ёзным крызісе. АГП літаральна перад гэтымі святамі запусцілі кампанію з патрабаваннем «Лукашэнка і ўрад - у адстаўку». Урад сышоў у адстаўку, можна сказаць, што часткова задача выкананая, але галоўнае - адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, свабодныя і сумленныя выбары, новы ўрад і новы кіраўнік дзяржавы. Толькі гэта можа прынесці нейкія рэальныя перамены ў Беларусі».

Нагадаем, сёння Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўрада, Нацбанка і адміністрацыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках