8 траўня 2024, Серада, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італійскі цырк ператварыў чау-чау ў пандаў

7
Італійскі цырк ператварыў чау-чау ў пандаў

Незвычайную справу аб махлярстве расследуе паліцыя Італіі.

Галоўным доказам ў ім з'яўляюцца два шчаняты чау-чау - гадаванцы вандроўнага цырка, уладальнікі якога пафарбавалі іх у чорна-белы колер, каб выдаваць за асаблівую пароду пандаў і браць з наведвальнікаў грошы за магчымасць сфатаграфавацца з "экзатычнымі" звярамі, паведамляе rus.DELFI.lv са спасылкай на мясцовае выданне The Local.

Інцыдэнт адбыўся ў мястэчку пад назвай Сан-Пола непадалёк ад італійскага горада Брэшыа. У падмане выкрылі ўладальнікаў цырка "Арфей". На днях туды наляцелі паліцыя і мясцовая служба абароны жывёл.

Праваахоўнікі выявілі ў цырку двух шчанят чау-чау, пафарбаваных у пандаў, якія знаходзіліся ў асобным вальеры. Перад паказам уладальнікі цырка прапаноўвалі гледачам, асабліва дзецям, папазіраваць побач з незвычайнымі звярамі.

Тым, хто выказваў сумневы ў натуральнасці "пандаў", казалі, што гэта не звычайныя панды, а гібрыд, выведзены шляхам скрыжавання бамбукавых мішак з сабакамі, паведамляе на сваёй старонцы ў Twitter газета Corriere della Sera.

У Сетцы засталіся паведамленні некаторых людзей, якія наведалі "Арфей", але ўсумніліся ў запэўніванні ягоных ўладальнікаў, якія дзеляцца сваімі меркаваннямі з іншымі карыстальнікамі. У прыватнасці, адзін чалавек піша, што быў у цырку з дзіцем і бачыў "сабакапандаў".

"На самой справе шчаняты вельмі падобныя да пандаў. Яны маюць морды, як у сабак, але лапы падобныя на лапы панды. Мяне запэўнілі, што гэта ахоўны від. Хто-небудзь можа даць мне якое-небудзь тлумачэнне?" - пытаецца адзін з наведвальнікаў цырка. У каментарах іншыя карыстальнікі выказваюць думкі пра тое, што, хутчэй за ўсё, гэта быў падман.

Паліцыя высветліла, што жывёл размалёўвалі з дапамогай фарбавальнікаў. Зрэшты, на іх самаадчуванні гэта не адбілася. Абодва шчаняты адчуваюць сябе добра, калі не лічыць слязлівых вачэй ад пастаянных фотаўспышак. Відавочна, што, нягледзячы на сумневы, якія былі, жадаючых сфатаграфавацца з "сабакапандамі" было дастаткова.

У цяперашні час зрабіць гэта ўжо нельга. Паліцыя закрыла цырк, ягоны ўладальнік арыштаваны. Яму ставяць у віну жорсткае абыходжанне з жывёламі і падман гледачоў. Да гэтага таксама могуць дадацца абвінавачанні ў падробцы дакументаў. Справа ў тым, што, як устанавілі праваахоўнікі, шчаняты чау-чау былі прывезеныя ў Італію з Венгрыі. Пры гэтым у дакументах было пазначана, што шчаняты па меншай меры на паўгода старэй, чым на самай справе.

Італійскія ашуканцы - не першыя, хто дадумаўся фарбаваць сабак у розных, у тым ліку экзатычных, жывёл. Сайт газеты Il Secolo XIX паведамляў раней, што гэтая мода прыйшла з Кітая. Прадпрымальныя ўмельцы не толькі ператваралі чау-чау ў "пандаў", але і рабілі з залацістага рэтрывера "тыгра".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках