8 траўня 2024, Серада, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч і Ермакова ў адказе за паніку на валютным рынку

18
Мясніковіч і Ермакова ў адказе за паніку на валютным рынку

Адстаўкі ва ўрадзе і Нацбанку эксперты звязваюць у першую чаргу з сітуацыяй на валютным рынку.

Сёння Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку шэраг ключавых чыноўнікаў, у тым ліку прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Урад узначаліў былы кіраўнік адміністрацыі дыктатара Андрэй Кабякоў, піша БелаПАН.

Як лічыць фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра «Альпары» ў Менску Вадзім Іясуб, падставай для адставак Міхаіла Мясніковіча і Надзеі Ермаковай сталі апошнія падзеі на валютным рынку.

«Кадравыя перастаноўкі - рытуальнае дзеянне. У нас у апошнія тыдні быў ажыятаж на валютным рынку, была паніка, і нехта за гэта павінны быць у адказе», - сказаў Іясуб.

Намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц звязвае адстаўкі ва ўрадзе і Нацбанку з комплексам прычын.

«Апошнія падзеі на грашовым рынку, зніжэнне экспарту і іншыя відавочныя праблемы, якія мы бачылі ў эканоміцы, сталі прычынай кадравых перастановак, якія адбыліся сёння», - адзначыў Грыц.

Падобнага меркавання прытрымліваецца эканаміст Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Дзмітрый Крук.

«На ўрад, які сыходзіць, будзе ўскладзеная адказнасць і за нізкія тэмпы эканамічнага росту, і за высокія стаўкі на крэдытныя рэсурсы, і за сітуацыю на валютным рынку. Кадравыя рашэнні нядзіўныя - раней неаднаразова гаварылася пра тое, што ўрад не спраўляецца», - сказаў Крук.

Нагадаем, 20 снежня ў Беларусі быў часова ўведзены 30-працэнтны збор пры набыцці валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Прадпрыемствы і банкі выплачваюць дадзены збор пры набыцці валюты на біржы, грамадзяне - у выглядзе камісіі пры куплі ў банках. Выплачаныя сродкі будуць накіроўвацца ў бюджэт. Такую пастанову ўрад і Нацбанк прынялі ў мэтах «недапускання развіцця негатыўных тэндэнцый на валютным і фінансавым рынках і павышэння прывабнасці зберажэнняў у беларускіх рублях», а таксама з улікам узрослага попыту на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку, выкліканага дэвальвацыяй расейскага рубля. Увядзенне збору негатыўна ацанілі многія эканамісты і прамыслоўцы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках