8 траўня 2024, Серада, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sony аднаўляе сэрвіс PlayStation пасля кібератакі

Sony аднаўляе сэрвіс PlayStation пасля кібератакі

Кампанія Sony паступова аднаўляе працу онлайн-сэрвісу PlayStation Network пасля збояў праз мяркуемую хакерскую атаку.

Колькасць паведамленняў аб тэхнічных праблемах знізілася, паведамілі ў кампаніі, падзякаваўшы карыстальнікаў за цярпенне, паведамляе BBC.

Збоі ў працы PlayStation Network, а таксама сайта Xbox Live, які належыць Microsoft, пачаліся ў чацвер, у дзень Калядаў.

Хакерская групоўка пад назвай Lizard Squad узяла на сябе адказнасць за атаку.

Групоўка, якая раней ужо ўчыняла кібернапады на вытворцаў відэагульняў, заявіла, што хацела ў чарговы раз прадэманстраваць іх уразлівасць.

Xbox Live і PlayStation Network дазваляюць уладальнікам гульнявых прыставак гуляць паміж сабой анлайн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках