8 траўня 2024, Серада, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Навумчык: Гэтыя людзі прададуць Беларусь за хвіліну

25
Сяргей Навумчык: Гэтыя людзі прададуць Беларусь за хвіліну

Лукашэнка зноў прызначыў сабе падобных.

Пра гэта заявіў палітык і журналіст Сяргей Навумчык, каментуючы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» змену кіраўнікоў урада, Нацбанка і адміністрацыі Лукашэнкі, якая адбылася сёння.

«Лукашэнка зноў прызначыў сабе падобных - не проста «з нізоў», а з самых нізоў, сярод якіх аб тым, што дома не было ванны і гарачай вады, прынята гаварыць з гонарам («рабоча-сялянскага паходжання»). У еўрапейскіх краінах пасады ва ўрадзе займаюць прадстаўнікі самых розных сацыяльных слаёў. У Беларусі, пры Лукашэнку - толькі яму падобныя. Гэта - небяспечны сацыяльны дысбаланс. Затое асабнякі ў Драздах гэты люмпен вырывае сабе зубамі. За хвіліну гэтыя людзі прададуць Беларусь.

А кіраўніком Віцебскай вобласці стаў экс-дырэктар 1-й Менскай птушкафабрыкі. Бедны Віцебск... Касінец пачаў, а гэты даб'е тысячагадовы горад».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках