9 траўня 2024, Чацвер, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковічу, Пракаповічу і Ермаковай знайшлі новыя пасады

35
Мясніковічу, Пракаповічу і Ермаковай знайшлі новыя пасады

Міхаіл Мясніковіч узначаліць «савет рэспублікі», а Пётр Пракаповіч і Надзея Ермакова - камерцыйныя банкі.

Былы кіраўнік урада Беларусі стане старшынёй верхняй палаты «парламента». Як паведамляецца ў праграме «24 часа» тэлеканала СТВ, прызначэнне экс-прэм'ера на гэтую пасаду ўзгадніў Аляксандр Лукашэнка, піша БелаПАН.

Міхаіл Мясніковіч зменіць на пасадзе старшыні верхняй палаты парламента Анатоля Рубінава.

Кіраўніком таксама ўзгодненыя кандыдатуры Надзеі Ермаковай, былой старшыні праўлення Нацыянальнага банка, і Пятра Пракаповіча, былога віцэ-прэм'ера на пасады старшыняў праўлення банкаў БелВЭБ і БПС-Сбербанк.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках