9 траўня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае "Дынама" перамагло рыжскае ў матчы чэмпіянату КХЛ

2
Менскае "Дынама" перамагло рыжскае ў матчы чэмпіянату КХЛ

Восьмую перамогу запар атрымала менскае "Дынама" ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

27 снежня на сваёй пляцоўцы каманда Любаміра Паковіча перамагла дынамаўцаў Рыгі ў авертайме - 2: 1 (0: 1, 0: 0, 1: 0, 1: 0), піша БелаПАН.

Шайбы закінулі:

у гаспадароў - Шарль Лінгле (43.29), Пол Шчахура (63.28, у большасці, асістэнты - Нік Бэйлен, Пол Шчахура);

у гасцей - Гінтс Мея (3.29, Мілан Юрчына, Андрыс Джэрыньш).

Склад «Дынама»: Тэйлар; Гарошка - Бэйлен, Калюжны - Шчахура - Чычу; Казнадзей - Нагачоў, Лінгле - Элісан - Веске; Лісавец - Шынкевіч, Мялешка - Кулакоў - Мацярухін; Развадоўскі - Дрозд - Сцяпанаў; Чарнавок.

Штрафны час: 6 - 8 (Шынкевіч, 17.14, Лісавец, 25.41, Лінгле, 27.52 - Сотніекс, 4.32, Цыбульскіс, 22.41, Цыпуліс, 31.34, Юрчына, 62.19).

Пасля 38 гульняў «Дынама» з 68 ачкамі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 18 перамог у асноўны час, 3 - у авертайме, 2 - у булітах і пацярпеўшы 11 параз у асноўны час, 1 - у авертайме і 3 - у булітах (розніца шайбаў 113-95).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках