7 траўня 2024, aўторак, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нізкія кошты нафты штурхаюць Венесуэлу да дэфолту

6
Нізкія кошты нафты штурхаюць Венесуэлу да дэфолту

Венесуэла, мяркуюць эксперты, знаходзіцца на мяжы вялікай рызыкі, так як эканоміка краіны на 95% залежыць ад прыродных рэсурсаў.

Нізкія кошты нафты штурхаюць Венесуэлу да дэфолту, паколькі менавіта гэтая краіна з усіх нафтаздабываючых эканомік менш за ўсё падрыхтаваная да падзення коштаў, піша навінавы сайт аб энэргетыцы oilprice.com. Венесуэла на мяжы самай вялікай рызыкі, таму што эканоміка гэтай краіны на 95% залежыць ад продажу прыродных рэсурсаў на экспарт.

Краіна перажывала нялепшыя часы ўжо тады, калі кошты нафты былі высокімі. Так, у лютым сёлета ў Каракасе былі хваляванні з ужываннем гвалту, у той час кошт перавышаў $100 за барэль.

Выданне вінаваціць у гэтых праблемах урад Венесуэлы: «Няўмелае кіраванне краінай - гэта не новая тут з'ява. Калі мы пералічым ВУП на душу насельніцтва з улікам інфляцыі, то высветліцца, што сёння гэты паказчык нават на 2% ніжэйшы, чым гэта было ў 1970 годзе».

З рэзкім падзеннем коштаў нафты за апошнія паўгода сітуацыя ў Венесуэле яшчэ больш ускладнілася. У кастрычніку вядомыя эканамісты Гарвардскага ўніверсітэта Кармэн Рэйнхарт і Кэнэт Рогаў заявілі, што Венесуэлу, хутчэй за ўсё, чакае дэфолт праз падзенне коштаў нафты. З тых часоў кошт барэля нафты знізіўся яшчэ на 25%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках