6 траўня 2024, панядзелак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі спецназ высадзіцца на Паўночным полюсе ў 2015 годзе

23
Беларускі спецназ высадзіцца на Паўночным полюсе ў 2015 годзе

Сілы спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі ўпершыню высадзяцца на Паўночным полюсе падчас сумесных вучэнняў краін-сябраў АДКБ у 2015 годзе.

Пра гэта паведаміў камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі Узброеных сіл РФ Уладзімір Шаманаў.

"Гэта будзе беспрэцэдэнтная падзея, калі пры садзейнічанні сіл спецыяльных аперацый і паветрана-дэсантных падраздзяленняў і структур краін АДКБ будзе праведзеная сумесная пошукава-выратавальная аперацыя на Паўночным полюсе", - цытуе БелТА словы Шаманава, сказаныя ім у Віцебску падчас урачыстасцяў, прысвечаных 70- годдзя 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгадзе.

З ягоных слоў, цяпер узгадняюцца дэталі, міністры абароны дзяржаў ужо далі прынцыповую згоду. "Гэты падрыхтоўчы перыяд будзе завершаны дзесьці да сярэдзіне студзеня 2015 года", - дадаў Шаманаў.

Ён таксама адзначыў, што паветрана-дэсантныя войскі Расеі, як і сілы спецыяльных аперацый у Беларусі, адыгрываюць важную ролю ў абароннай стратэгіі нашых дзяржаў і Саюзнай дзяржаве.

"Саміт краін АДКБ, які завяршыўся нядаўна, яшчэ раз давёў, што порах мы павінны трымаць сухім і быць гатовымі да выканання самых складаных задач", - падкрэсліў Шаманаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках