7 траўня 2024, aўторак, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко дамовіўся аб бою з Джэнінгсам (Відэа)

1

Падобна на тое наступным спаборнікам Уладзіміра Клічко ўсё ж такі стане амерыканскі баксёр Брайант Джэнінгс.

Аўтарытэтны аглядальнік тэлеканала ESPN Дэн Рафаэль распавёў, што бакі змаглі ўзгадніць фінансавыя дэталі бою, якія былі апошняй перашкодай да ягонага правядзення, паведамляе тэлеканал «24».

Паводле інфармацыі амерыканскага журналіста, баксёры ўжо атрымалі свае асобнікі кантрактаў і паставяць на іх подпісы адразу пасля новага года. Тады ж пра паядынак павінны абвясціць афіцыйна.

Як і меркавалася сустрэча хутчэй за ўсё адбудзецца 25 красавіка ў Нью-Ёрку. Бой супраць Уладзіміра Клічко стане для Джэнінгса 20-м у кар'еры. Усе папярэднія ён выйграў дзесяць з іх накаўтам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках